Канцэпт-крама BFM пачне работу 17 снежня у ГЦ «Метраполь»!

Выдатная навіна для ўсіх прыхільнікаў беларускай моды і аматараў дызайнерскіх вырабаў: ужо ў бліжэйшыя выхадныя адчыніць свае дзверы новая канцэптуальная гандлевая пляцоўка, якая аб’яднае лепшыя беларускія дызайнерскія брэнды . Канцэпт-крама BFM пачне работу 17 снежня у ГЦ «Метраполь»!

Больш не трэба адшукваць асобныя шоўрумы і майстэрні, цяпер лепшае дызайнерскае адзенне і аксесуары ад беларускіх брэндаў прадстаўлены ў сучаснай, зручнай, прыгожай краме на другім паверсе гандлевага цэнтра “Метраполь” у гістарычным цэнтры сталіцы, які ўжо паспеў заявіць аб сабе як пляцоўка для нашумелых модных мерапрыемстваў Мінска.

Дата адкрыцця выбрана невыпадкова: 17-18 снежня у ГЦ “Метраполь” пройдзе юбілейны модны маркет: так, любімаму многімі мінчанамі і гасцямі сталіцы праекту спаўняецца 5 гадоў!

“Некаторыя планы павінны прайсці праверку часам: менавіта так атрымалася і з канцэпт-крамай BFM – гэта мара чакала сваёй чаргі амаль 5 год! Але пад Новы год і Каляды жаданні павінны здзяйсняцца! І я спадзяюся, што новая канцэпт-крама стане сапраўдным падарункам усім мінчукам напярэдадні чароўных святаў!” – адзначае арганізатар Вялікага моднага маркету і саўладальніца новай крамы Вікторыя Наумава.

Святочнае адкрыцце канцэпт-крамы BFM адбудзецца ў суботу 17 снежня. Запрашаем наведаць гэту знакавую для жыцця моднага Мінску падзею. Будзем знаеміцца!

Ваша канцэпт-крама BFM.

Сачыце за навінамі тут:

https://www.instagram.com/kanceptkrama_bfm/

https://www.facebook.com/conceptkramaBFM/

Расскажи друзьям