5 ліпеня адбудзецца паказ калекцыi Людмілы Лабковай «Папараць-кветка»

Ноч напярэдадні Купалля са старажытных часоў лічыцца часам, калі адбываюцца цуды. Паводле народных павер'яў, у Купальскую ноч з неба сыходзіць агонь Перуна, і менавіта ў гэты момант расквітае на некалькі імгненняў папараць-кветка. У гэты час трэба паспець знайсці таямнічую кветку, каб потым мець усё, чаго толькі душа пажадае!

Увечары 5 ліпеня тэраса легендарнага рэстараннага комплексу «Журавінка» асвеціцца чароўным ззяннем моднага паказу калекцыі «Папараць-кветка» ад дызайнера Людмілы Лабковай. Напярэдадні купальскай ночы ў самым сэрцы беларускай сталіцы на беразе ракі Свіслач на закрытым мерапрыемстве збяруцца знаўцы моды і душэўнага адпачынку, папулярныя музыкі і прадстаўнікі СМІ, каб першымі даведацца пра модныя тэндэнцыі лета будучага года ад вядомага брэнда «LUDMILALABKOVA». У купальскай калекцыі этнічныя матывы беларускага касцюма сплятаюцца ў апантаным танцы з сучаснай модай і старажытнымі традыцыямі, магічная «Папараць-кветка» абуджае ўспаміны пра язычніцкія абрады нашых продкаў. 5 ліпеня адбудзецца паказ калекцыi Людмілы Лабковай  «Папараць-кветка»

Госці паказу ўбачаць яскравае дэфіле ад мадэльнага агенцтва «BJ» і цудоўныя вобразы ад студыі прыгажосці «Inspiration with Dimitriy Zhdan» і аўтарскай школы візажу Вікторыі Макейчык «ViM-Studio», абутак для дэфiле прадставiць персанальная дызайн-студыя Марыны Шалiма «Studio Sutoria».

Чароўны вечар на набярэжнай дапоўніць жывая этна-музыка, эксклюзіўныя сэты ад самай прывабнай дзяўчыны-ды-джэя — Dj Usta. Гасцей вечара чакае бліскучы канферанс ад тэлевядучай і спявачкі Ніны Кароль (Багданавай), фуршэт, падарункi i сюрпрызы ад «FoodRepublic», «Журавiнкi» i «Арт Сядзiбы», а таксама фота- і відэасправаздачы на лепшых інтэрнэт-парталах краіны.

Час i месца мерапрыемства: 5 ліпеня ў 20.00. Рэстаранны комплекс «Журавінка», г. Мінск, вул. Я.Купалы, 25

Генеральны партнер – радые «Пилот ФМ».

Генеральны інфармацыйны партнёр: тэлеканал «Беларусь-1».

Афiцыйны інфармацыйны партнёрLADY.TUT.BY.

Партнёры мерапрыемствы: мадэльнае агенцтва «BJ», студыі прыгажосці «Inspiration with Dimitriy Zhdan», аўтарская школа візажу Вікторыі Макейчык «ViM-Studio», персанальная дызайн-студыя Марыны Шалiма «Studio Sutoria», культурная пляцоўка «Арт Сядзіба», крама з нацыянальным каларытам «Symbal.By».

Інфармацыйныя партнёры: тэлеканал СТВ, газета «Антенна», часопісы «Город женщин», «ЧтоПочем», «Fashion Collection», парталы: afishatut.by, relax.by, diva.by, prêt-a-portal.by, pro-fashion.by, prazdnik.by, salon375.by, shopogid.by, культурна-інфармацыйны інтэрнэт-рэсурс «ArtSiadziba.By».

Фармат мерапрыемствы: закрыты (па запрашальных білетах).

Дрэс-код: адзенне і аксэсуары з этна-матывамі, кветкавыя аксэсуары, вянкі, вышыванкі або ўборы Людмілы Лабковай.

Падарункі: усе госці, якія будуць адпавядаць дрэс-коду, атрымаюць прызы за лепшыя купальскія вобразы.

Кантакты:

Тэл.: +375 (29) 668 62 74

E-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript

PR-менеджэр рэстараннага комплексу «Журавінка» Іна Жыбуль

Расскажи друзьям